Эдыт Рымінгтан. Жыццё ў крыві
пераклад з англійскай Ліны Чайка Я спрабую схапіць чайку шаўковай ніткай, але выяўляю, што мяккая ніць ператварылася ў зношаны жалезны ланцуг, які разрывае мне рукі. Чайка ляціць у мора, дзе сядзіць разважаючы. Я бачу, як яна ляціць назад да берага, каб прыяднацца да чарады лянівых чаек, дзе яе кормяць чалавечым мясам танкі і пушкі. Я жахаюся хцівага запалу стракатага маладняку. Высвятляю, што я не змагу пазбавіцца ланцуга, пакуль не аддам сваю плоць чайкам.