Прынята казаць, што спадчыну трэба захоўваць і ратаваць. З гэтым нібы і не паспрачаешся. Але ў той же час, калі мы так разважаем, мы пазбаўляем гэтую найвітальнейшую з матэрый сілы, выбіваем камяні з яе падмурку. са спадчынаю варта ўзаемадзейнічаць, прымаць ад яе, ладзіць абмены. Не мы — яе, яна — нас. Тады і будзе працяг. Вядома, што для гэтага патрэбны веды, і дакладна крыху глыбейшыя за "я памятую, так рабіла мая бабуля".